Героіка-патрыятычная эстафета на Чачэршчыне

IMG_6863Каля партызанскага шалаша палае вогнішча, на агні варыцца юшка, байцы чытаюць лісты з дома…
Такая мізансцэна разгарнулася ў актавай зале палескай школы падчас перадачы героіка-патрыятычнай эстафеты «Установа высокай культуры» батвінаўскім калегам. Перад вачамі школьнікаў і запрошаных на экране манітора прайшлі трывожным маршам эпізоды пачатка вайны, падзеі вызваленчага руху і звесткі пра гераічны шлях земляка, ветэрана вайны Пятра Аляксеевіча Чулкова. Вучні старэйшых класаў на хвіліну ператварыліся ў рэальных герояў, пранікліся пачуццямі, болем і трывогамі таго часу. Спявалі, танчылі, чыталі вершы – усе пра мужнасць і подзвіг савецкага народа. Адметна, што хлопчыкі і дзяўчынкі глыбока ўжыліся ў вобразы, прапусцілі праз сэрцы тое, аб чым расказвалі. Таму мерапрыемства адбылося хвалюючым, эмацыянальным і натуральным.
Пасля афіцыйнай часткі пачэсных гасцей запрасілі да салдацкай кашы, а рабяты абедзвюх школ правялі сяброўскую сустрэчу па футболу, у якой перамаглі гаспадары спартыўнага поля. Прыемным было і тое, што ў працяг урачыстасці сімвалічнай бутаньеркі прысутных частавалі чырвонымі яблыкамі як адлюстраванне агульнага квітнення і дабрабыту. Такім чынам, стартаваўшая ад парога СШ №1 акцыя, прымеркаваная да 70-годдзя Вялікай Перамогі, завяршылася. А атрыбутыка раённага мерапрыемства застанецца ў музейных архівах батвінаўскай школы.
В.БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика