ПЯСНЯР ЧАЧЭРСКАГА КРАЮ

болсунСваю малую радзіму паэт Чачэршчыны Міхась Болсун ніколі не забывае, асабліва часта наведвае вотчыну падчас урачыстых святочных мерапрыемстваў і знакавых падзей.
Вось і на гэты раз і па ўласнаму жаданню, і па запрашэнню намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта П.Несцяровіча прыехаў падзяліцца сваёй творчасцю з вучнямі палескай школы і прэзентаваць аўтарскую кнігу «Чачэрскі след у навуцы». Рабяты 4–11 класаў з захапленнем слухалі расповед земляка пра тое, як ён упершыню ўбачыў бацьку, калі той вярнуўся дадому пасля вайны. Да гэтага часу перад вачамі татаў заплаканы твар і шчаслівая ўсмешка. Маленькі Міхасік тады спытаў у незнаёмца: «Дзядзька, чаго ты плачаш?» – на што салдат адказаў: «Дык я ж твой бацька».
Вершы пра падранкаў вайны, галечу і смерць гучалі з вуснаў паэта напамінам аб тых цяжкіх выпрабаваннях, стратах і самаахвяраванні. Школьнікі з увагай слухалі крык душы Міхася Болсуна, сабраны ў рыфмаваныя радкі і прадстаўлены на суд навакольных. Былі тут і шчырыя словы аб мілагучнасці і песеннасці палескага краю, аб добрых людзях. Таксама не абышлося без гумарных вершаў і жартоўных замалёвак. Разам з тым госць успомніў выхадцаў мясцовай школы, якія праявілі сябе ў навуцы і дасягнулі высокіх працоўных вынікаў, перадаў настаўнікам прывітанне і падзяку ад тых, хто выйшаў на дарогу жыцця з гэтай установы адукацыі. Расказаў, што падтрымлівае сувязь з маладымі пачынаючымі талентамі. Напрыклад, дапамагае зямлячцы Алене Болсун, студэнтцы 5 курса ГДУ імя Ф.Скарыны ў адточванні яе паэтычнага майстэрства. У гэты ж дзень мелі магчымасць датыкнуцца ўжывую да творчасці генія і вучні сідаравіцкай установы адукацыі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з непадробнай цікавасцю знаёміліся з біяграфіяй паэта, слухалі яго гісторыю жыцця і абранай прафесіі.
Сустрэча з членам Саюза пісьменнікаў, Саюза журналістаў, ганаровым грамадзянінам Чачэрскага раёна адбылася цёплая, сардэчная і пазнавальная. А завяршылася размовай за квартай гарбаты і дамовай спаткання яшчэ раз. На развітанне рабяты ўзялі ў госця аўтографы, а школьныя бібліятэкі папоўнілі свае фонды кнігай «Чачэрскі след у навуцы».
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика