ЧАС ПАДВОДЗІЦЬ ВЫНІКІ

Згуртаванасць працоўнага калектыву ААТ “Матнявічы-Агра” дае свае станоўчыя вынікі. Людзі тут заўсёды лічыліся аднымі з адказных і дысцыплінаваных. Таму і паказчыкі па вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі з”яўляюцца аднымі з лепшых у раёне. Вось і пры падвядзенні вынікаў работы за 2009 год жывёлаводы прыйшлі да высновы, што ім можна ганарыцца сваімі поспехамі, хаця дасягнуць магчыма было б і большага. Тым не менш, пры аналізе працоўнай дзейнасці лічбы гавораць самі за сябе. Надой на адну карову па ферме “Матнявічы” за мінулы год склаў 4533 кілаграмы, таварнасць – 83,5, валавыя прывагі БРЖ – 177 тон, сярэднесутачны паказчык па прывагах складае 629 грамаў. Але, як сказаў дырэктар прадпрыемства С.Шведэнка, гэта не мяжа для жывёлаводаў, яшчэ ёсць рэзервы. Кіраўнік упэўнены, што гэты год стане больш спрыяльным, хаця ад саміх работнікаў спатрэбіцца шмат намаганняў. “У першую чаргу, — гаворыць Сяргей Мікалаевіч, — неабходна захоўваць тэхналогію вытворчасці малочнай прадукцыі і праяўляць дысцыпліну працы. Перад намі пастаўлены вялікія задачы, і толькі пры ўмове бездакорнага выканання ўсіх патрабаванняў мы можам разлічваць на поспех”. Дырэктар упэўнены, што дапамогуць справіцца з прагнозам наступныя мерапрыемствы: стварэнне дастатковай кармавой базы, наяўнасць сенакосаў і пашы для жывёлы, правільна арганізаваная работа па асемяненню, захаванасць статка, але галоўнае ўсе ж такі атрымоўваць якасную канкурэнтназдольную прадукцыю. У планах – вырошчванне гародніны, правядзенне рамонту і ўцяплення памяшканняў для ўтрымання БРЖ і стварэнне сацыяльна-бытавых умоў жывёлаводам, будаўніцтва кашараў для размяшчэння маладняку і інш. Вясной гэтыя работы будуць актыўна ажыццяўляцца. Але ёсць адна з праблем у гаспадарцы, якая балюча адбіваецца на настроі калектыву — тэрыторыя фермы не мае асфальтнага пакрыцця і ў сезонную непагадзь там нават на лодцы не праплысці. Да якіх жа тут ужо кветнікоў! У вырашэнні гэтага пытання неабходна дапамога раённых улад, на што і спадзяюцца матнявіцкія жывёлаводы. А пакуль што падлічваюць заробленыя грошы і вылучаюць перадавікоў.
На мінулай сустрэчы гаварылася таксама аб выкананні патрабаванняў па пажарнай бяспецы, закраналася тэма аховы працы і забеспячэнне работнікаў спецадзеннем.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика