ЭЛІТНАЯ СЛУЖБА ЧАКАЕ

У адзін з марозных дзянькоў на пачатку бягучага тыдня сагрэла прызыўнікоў цёплая сустрэча ў сценах раённага цэнтра дзіцячай творчасці. Павіншаваць, даць наказ віноўнікам мерапрыемства па традыцыі сабраліся прадстаўнікі райвыканкама, грамадскіх арганізацый, ваеннага камісарыята, сілавых структур раёна, духавенства. Гэтай зімой рады абаронцаў радзімы папоўняць 17 юнакоў Чачэршчыны. І ўсіх іх чакаюць элітныя войскі і воінскія фарміраванні. А менавіта 12 прызыўнікоў будуць служыць у дзесантных войсках, 4 – унутраных войсках МУС і адзін – у пагранічных. “Шчаслівай службы, салдат”, з гэтым пажаданнем звярталіся да маладых людзей у сваіх музычных нумарах і артысты. Заключным акордам сустрэчы стала ўрачыстае ўручэнне павестак і набораў для першага ліста. Цяпер застаецца адсвяткаваць праводзіны і 22 ці 25 студзеня з’явіцца ў ваенкамат, каб накіравацца на выкананне ганаровага абавязку па абароне Радзімы.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика