УЗНАГАРОДА ПА ЗАСЛУГАХ

Навагоднія святы яшчэ працягваюцца, але вынікі падрыхтоўкі ўжо вядомы. Так, у аб”яўленым конкурсе на лепшае афармленне элементамі светлавой ілюмінацыі прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: сярод прадпрыемстваў горада самым яркім і прыгожым аздабленнем будынка прызнана ўжо другі год запар УП “Чачэрская ПМК-118”, сярод цэнтральных сядзіб таксама ў другі раз вызначаецца Отар, дзе над святочным упрыгожваннем папрацавалі работнікі Отарскага сельскага Савета і мясцовай гаспадаркі. Лепш за сваіх калег падрыхтаваліся да сустрэчы Новага года педагогі і вучні Залескай школы.
Станоўча адзначаны гаспадарскі падыход да раённага мерапрыемства КЖУП “Чачэрскае”, КДУП “Чачэрскі вінаробчы завод”, ААТ “Чачэрскагратэхсервіс”, КСУП “Звязда”, цэха газавай гаспадаркі і “Белаграпрамбанка”. З адмоўнага боку можна назваць работу ў гэтым плане ўстаноў культуры і адукацыі, ПМС, райбальніцы, кінавідэапрадпрыемства, райспажыўтаварыства, аптэкі №55, аўтавакзала. Не праявілі неабходнай актыўнасці сельскія Саветы і сельгаспрадпрыемствы раёна (акрамя аграгарадкоў Залессе і Отар). Узнагароджванне адбудзецца на падвядзенні вынікаў работы раёна за 2009 год.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика