ВОСЬ ЁН – ЛЕПШЫ ДЗЕД МАРОЗ!

Ранішняе паветра горада ў мінулую пятніцу прарэзалі вясёлыя гукі гармоніка і галасы шматлікіх казачных персанажаў – так пачалося навагодняе шэсце Дзедаў Марозаў. Пад святочную музыку і ўрачыстыя погукі фанфар адбылося адкрыццё конкурснага мерапрыемства на цэнтральнай плошчы. У гарэзлівых жартоўных спаборніцтвах прымалі ўдзел 22 каманды з устаноў культуры і адукацыі раёна. Кампетэнтнаму журы небходна было вызначыць сярод канкурсантаў самага спяваючага, самага танцуючага, а таксама сапраўднага галоўнага Дзеда Мароза. Колькі смеху і жартаў гэта выклікала ў гледачоў! Якія толькі каленцы не выкідвалі чырвонаносыя дзядулі і Снягуркі, каб паказаць свой спрыт і прыцягнуць увагу журы. На працягу двух гадзін вялося спаборніцтва. У выніку прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам: самым спяваючым прызнаны Дзед Мароз з Отарскай школы, самым танцуючым – з в.Бабічы, лепшым арганізатарам гульняў аказаўся дзядуля з Сідаравіцкай школы, а галоўным адзінадушна прызнаны самы артыстычны і вясёлы Дзед Мароз з каманды кінаканцэртнага цэнтра “Акцябр” – Пётр Лагойкін.
…Яшчэ крыху памарозіўшы людскі натоўп, што назіраў за ходам дзеі, Дзеды Марозы са сваімі світамі раз”ехаліся па хатах. А навагоднія святы працягваюцца.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика