У ЧАЧЭРСКУ КАЛЯДНАЕ ГУЛЯННЕ ЛАДНАЕ

IMG_0265Вясёлае каляднае гулянне паклікала на цэнтральную плошчу жыхароў і гасцей горада. Каля навагодняй ёлкі танчылі і бавіліся ў зімовых і абрадавых гульнях як дарослыя, так і дзятва. Не абышлося тут без Дзеда Мароза і Снягуркі, а самай балазлівай і завадной была Каза – персанаж народных казак і сімвал 2015 года. Музыка разрывала дыяпазон паветра хвалямі настрою і прымушала ўсіх прысутных далучыцца да агульнага фэсту. І нават сцюдзёны холад адступаў, калі гараджане вадзілі карагоды, радаваліся вялікаму народнаму святу і жадалі адзін аднаму дабрабыту, святла і здароўя.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика