Анна Максименко: если любишь свою работу, то справишься с любой задачей

Анна Максименко слева

Оператор машинного доения Анна Максименко из сельхозпредприятия “Звезда” ежегодно показывает высокие показатели по производству молока. В этом году ее имя было занесено на районную Доску почета по результатам работы в 2024 году, как одного из лучших работников в области животноводства.

Текст автором подготовлен на белорусском языке

Трэба адзначыць, што Ганна Іванаўна жыве ў Чачэрску, таму каб паспець на ранішнюю дойку, турботы працоўнага дня пачынаюцца нават не на зорцы, а значна раней. Устае жанчына а трэцяй гадзіне ночы, калі ўвесь горад яшчэ спіць, і збіраецца ў дарогу. А на ферме яе чакаюць 600 галоў малочнага статка, якіх абслугоўваюць 4 аператары па два чалавекі ў змену. Класічная ўстаноўка “Елачка” прымае адначасова 16 кароў – па 8 даільных месцаў для рагуль на даярку. Кожнай жывеліне трэба ўдзяліць увагу, апрацаваць вымя спецыяльным сродкам, пракантраляваць першыя порцыі малака, а яшчэ і пагладзіць буронку па шэрстцы. І так тройчы на дзень па графіку два праз два.

Анна Максименко

Яшчэ важна прытрымлівацца і ўласнай гігіены, тады і якасць атрыманай прадукцыі будзе высокай. А калі скацінка добра дагледжана і сытна накормлена, то і аддача адчувальная. Сутачны надой ад групы кароў Максіменка складае 8-8,5 тоны малака. А паказчык атрыманых 10 418 кілаграмаў сырадою ад адной умоўнай адзінкі за мінулы год – выдатная адзнака старанняў.

– Я і не думала, што звяжу свой лёс з вёскай, – усміхаецца жанчына. – У студзені 2014 года знаёмыя прапанавалі мне гэту работу. Я вырашыла паспрабаваць. Сустрэлася з дырэктарам сяльгаспрадпрыемства, і Галіна Пятроўна Трыбунах паверыла ў мяне. Прывыкаць было цяжка, думала, не спраўлюся. Але дырэктар ва ўсім падтрымлівала. Неяк яна сказала: “У сельскай гаспадарцы не бывае людзей абыякавых, выпадковыя тут не прыжываюцца. Зямля трымаецца на ўпартасці хлебароба, а ферма – на вынослівасці жывёлаводаў. Застаюцца толькі тыя, хто хоча і ўмее працаваць”. І гэта так, бо вясковы клопат патрабуе шмат сілы, волі, цярпення, строгай дысцыпліны і вялікай адказнасці. А калі работа па душы, то па плячы любая справа.

Калектыў ганарыцца дасягненнямі передавой работніцы, а яна – сваёй работай і дзецьмі. А іх у Ганны Іванаўны чацвёра. Сын Юра працуе ў галіне лясной гаспадаркі. Дзмітрый пасля арміі застаўся служыць па кантракце ў Барысаве. А дачушкі-блізняты – асаблівая матуліна радасць і ўцеха, бо абедзьве вучацца ў Гомельскім абласным вучылішчы алімпійскага рэзерву і дасягаюць значных поспехаў у спорце. Вераніка і Валерыя неаднойчы займалі прызавыя месцы ў абласных, рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах па дзюдо. Яны – гонар сям’і і ўсяго чачэрскага краю.

– У такім насычаным рытме – з трох ночы і амаль да дванаццаці гадзін вечара – ці хапае часу на адпачынак, я не гавару ўжо пра нейкія захапленні, – цікаўлюся ў Ганны Іванаўны. І яна ўсміхаецца: “А як жа! Езжу да матулі ў пасёлак Пакроўскі, дапамагаю па гаспадарцы. Я люблю корпацца ў агародзе. Мая мама Ніна Калеснікава таксама была даяркай, асеменатарам і загадчыцай МТФ. Так што праца на ферме ў нас – справа сямейная”.

Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика