САМЫ ЛЕПШЫ ДЗЕД МАРОЗ

Толькі раз у год у Чачэрску можна ўбачыць такую вялікую колькасць навагодніх персанажаў – на святочных дзеях збяруцца вясёлыя героі народных казак і, канешне ж, галоўнымі з іх з”яўляюцца чырвонаносыя Дзеды Марозы. Прыняць удзел у конкурсным мерапрыемстве прапануецца ўсім жадаючым – калектывам арганізацый і прадпрыемстваў раёна, аматарам беларускай традыцыйнай культуры. У касцюміраваную групу падтрымкі Дзеда Мароза павінна ўваходзіць не менш 5 чалавек. Узрост галоўнага персанажа – не абмежаваны. Журы будзе меркаваць аб прысваенні звання самага спяваючага, танцуючага Дзеда Мароза і Дзеда Мароза-арганізатара гульняў па артыстычных здольнасцях і раскрыцці ўдзельнікамі сваіх творчых талентаў. І тут ужо трэба пастарацца. Не застануцца незаўважанымі і памкненні дапамагчы ў гэтым галоўнаму персанажу членаў каманд, ад іх азарту і жвавасці ў пэўнай меры залежыць канчатковы вынік спаборніцтва. Шэсце адбудзецца 25 снежня.
Калі вас зацікавіла гэта інфармацыя, тэлефануйце на нумар
3-14-79 і – жадаем поспеху! Пераможцаў чакаюць каштоўныя падарункі ў памеры да 1,5 базавай велічыні.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика