Людз і – Чачэршчыны фонд залаты

IMG_7965Нягнуткімі нязграбнымі пальцамі жанчына дастае са старога поліэтыленавага пакета пасведчанні аб узнагароджанні яе двума медалямі : «Ветэран працы» і «За працоўную адзнаку», ганаровымі значкамі «Ударнік камуністычнай працы», «Ударнік дзявятай пяцігодкі», «Пераможца сацыялістычнага спаборніцтва» 1973, 1977 гадоў .
– Гэта не ўсе мае медалі ,– махае рукой Надзея Фядосаўна Андрэйчыкава . – Частка недзе згубілася , калі дзеці гулялі з імі . А за перамогу ў рэспубліканскім сацыялістычным спаборніцтве рабочых і калгаснікаў недзе ў сярэдзіне 1970-х я была накіравана на выставу дасягненняў народнай гаспадаркі ў Маскву . Мой фотаздымак размяшчаўся на раённай Дошцы гонару.
На свой працоўны бальшак жыхарка аграгарадка Меркулавічы выйшла рана, але ўпэўнена : спачатку па вярбоўцы нарыхтоўвала торф у саўгасе « Беліцкі », а калі вярнулася ў родную Башыцу , уладкавалася на кірпічны завод, пасля запісалася ў будаўнічую брыгаду і ўзводзіла новы кароўнік . Але і там доўга не затрымалася : па просьбе кіра ўніка эксбазы « Меркулавічы » перайшла даглядаць пагалоўе маладняка . Ды толькі душой яе цягнула да молочнага статка , бо на вёсцы кароўка і паіцелька , і карміцелька . Зусім хутка Надзея Фядосаў на набрала малочную групу і авалодала навыкамі даення . Спачатку даводзілася па тры разы на дзень цягаць кароў за соскі ў ручную . Асабліва цяжка даваліся палявыя дойкі – у дождж і спякоту за некалькі кіламетраў дабіралася да рагатага гурту. Потым працу аблегчылі даільныя апараты , а калі на круглай ферме ўстанавілі « елачку », стала больш зручна . Часта разам з маці на ферму бегаў пасынак Генадзь , дапамагаючы цягаць бітоны з малаком .
Працоўны стаж у сферы жывёлагадоўлі Н.Ф.Андрэйчыкавай складае 43 гады . Цяжкасцяў хапала « вышэй за галаву », усю работу пераносі ла на ўласных руках, таму і пальцы зараз пакруціла . Але ж скардзіцца на лёс не ў яе звычцы . Тым больш , што пасля ўступлення ў 1975 годзе ў члены камуністычнай партыі ідэя і абавязак прымушалі быць для іншых прыкладам . Нават пасля выхаду на заслужаны адпачынак яшчэ 10 гадоў шчыравала на карысць дзяржавы . Дый і сёння пенсіянерка не праседжвае час дарэмна – у хлеве яе чакае хатняя птушка і любімая кароўка Малюша , дзякуючы якой на стале заў сёды ёсць кварта салодкага сырадою і смятанка .
Не горш за жонку і яе муж, які сам пакаштаваў хлеба прараба , майстра вытворчага ўчастка , трактарыста , слесара і аператара кацельнай , таксама будаваў клубы, школы, магазіны , сельгасаб’екты ў чатырох раёнах Гомельшчыны . І толькі праз 16 гадоў , як выйшаў на заслужаны адпачынак , развітаўся з саўгаснымі клопатамі . Гэта еднасць працоўнага запалу аб’яднала Сцяпана Пятровіча і Надзею Фядосаўну і ва ўласным жыцці – на Мікольшчыну шлюбная пара адзначае 52-ю гадав іну свайго кахання . Пажадаем маладым здароўя , вясёлага Новага года і сустрэць яшчэ не адну шчаслівую вясну .

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика