В Чечерске прошла диалоговая площадка, посвященная творчеству поэта Михаила Болсуна

Творчеству поэта из Болсунов, почетного гражданина Чечерщины, писателя и литератора Михаила Болсуна была посвящена диалоговая площадка, которая прошла 12 марта в центральной районной библиотеке.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Галоўнай тэмай сустрэчы нашага земляка з вучнямі гімназіі стала Вялікая Айчынная. Падзеі тых часоў закранулі Міхаіла Міхайлавіча напрамую, бо ён – дзіця вайны. Калі яна пачалася, бацька пайшоў на фронт, так і не дачакаўшыся нараджэння немаўляці. А сустрэліся тата з сынам толькі ў снежні 1946-га. З перадавой не вярнуліся два дзядзькі паэта, некаторыя яго землякі. І гэта тэма чырвонай стужкай праходзіць у творчасці Міхася Болсуна. Яго творы «Помнік землякам», «Брацкая магіла», «Гімнасцёрка» і іншыя – гэта крык сэрца, расповяд аб набалелым і перажытым, даніна павагі і ўдзячнасці ўсім, хто вызваляў родную зямлю ад ворага. Шмат тугі і смутку пагладзена ў радкі вершаў «Паранены бор», «Падранкі», «У шпіталі інвалідаў вайны».

Рабяты задавалі госцю пытанні, цікавіліся яго біяграфіяй і далейшымі планамі. Выступаючы перад школьнікамі, Міхаіл Міхайлавіч заклікаў іх любіць сваю малую радзіму і сінявокую Беларусь, вывучаць і зберагаць гісторыю краіны, паважаць векавыя традыцыі і выхоўваць у сабе самыя светлыя пачуцці, быць вернымі і адданымі грамадзянінамі беларускай дзяржавы, ганарыцца здабыткамі мінулых пакаленняў, памнажаючы іх сваімі ўласнымі поспехамі, станоўчымі адзнакамі і добрымі ўчынкамі. У адкрытай і шчырай размове паўтара гадзіны прайшлі цікава і незаўважна. Вялікую падзяку за ўрок патрыятызму і душэўную атмасферу мясцоваму творцу выказала намеснік старшыні райвыканкама Юлія Басаргіна. «Ваш жыццёвы і працоўны шлях выклікаюць павагу, а творчая дзейнасць – гонар і прыхільнасць, бо накіравана на патрыятычнае выхаванне моладзі, праслаўленне подзвігу савецкага і беларускага народу, захаванне гістарычнай праўды і прапаганду любові за сваёй краіны», – адзначыла Юлія Сяргееўна і пажадала галоўнаму герою мерапрыемства моцнага здароўя, нахтнення і новых пранікнёных, трапных вершаў.


Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика