ЗЯМЛІ СВАЁЙ АДДАНЫ СЫН

Фатик44
У аркестры карпатлівай вясковай працы матнявіцкі перадавы механізатар Анатоль Фацік іграе галоўную скрыпку, прычым вось ужо 27 гадоў запар.
Чароўная мелодыя плённага выніку яго працоўных дасягненняў гучыць песняй перамогі за межамі роднай гаспадаркі – прозвішча стараннага хлебароба ведае ўся Чачэршчына. У сезон уборачнай кампаніі за юрлівым аграрыем не паспець, свой КЗС 12-18 ён упэўнена вядзе па залатых хлебных палетках і заўсёды дабіваецца самых высокіх паказчыкаў. Гэты год не стаў выключэннем, стаханаўскімі тэмпамі лідар гарачага жніва вырваўся наперад, у сувязі з чым да яго прыязджалі з віншаваннямі прадстаўнікі раённай вертыкалі і кіраўніцтва гаспадаркі. Анатоль стаў пераможцам раённага спаборніцтва, намалаціўшы больш за дзве тысячы тон зерня, за што атрымаў заслужаныя пашану і грашовую ўзнагароду. Але глыбока ўнутры мужчына адчувае яшчэ і гонар за тое, што гэта менавіта ён  і лепшы на вёсцы, і надзея дзяржавы, і галава сям’і, і гаспадар зямлі сваёй, яе верны сын. Магчыма, таму яна, наша родная карміцелька, так шчодра дзякуе ў адказ добрым ураджаем спелага збожжа. І пакуль паміж чалавекам і прыродай не пагасне паразуменне, мы будзем і з хлебам, і з песняй!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика