ЗА РУЛЁМ З ЮНАЦТВА

лрга
Ад механізатара Аляксандра Бяляева залежыць сытнае жыццё пагалоўя БРЖ сельгаспрадпрыемства «Вазнясенск». Старанны працаўнік на сваім МТЗ-82 абслугоўвае дзве фермы, якія знаходзяцца ў аграгарадку і вёсцы Падлужжа. Шчодра падае раздатчык кармоў КРФ-10 сянаж, сілас і іншыя прысмакі гадаванцам, а тыя з падзякай даюць добры надой. Аляксандр за рулём тэхнікі з юнацтва. Яшчэ ў школьныя гады ў Палессі прайшоў спецпадрыхтоўку, і з тых часоў не ўяўляе свайго жыцця без гулу матора. Дарэчы, і яго бацька быў талковым механізатарам, маці працавала ў гаспадарцы даяркай. Вось і атрымліваецца, што сын працягвае справу. Устаючы а чацвёртай гадзіне раніцы, каб паспець управіцца з хатняй жывёлай на падворку, вясковец ніколі не спазняецца на працу, бо ведае: у яго  руках дабрабыт сям’і і пэўная частка прыбыткаў прадпрыемства. Трэба адзначыць, што Аляксандр добра разбіраецца і ў рамонце тэхнікі. А гэта значыць, даручаны яму трактар заўсёды на хаду. Дзякуючы прафесіяналізму, адказнасці і штодзённаму клопату жыве вёска. Хоць сціпла мой суразмоўца распавядае пра сябе, маўляў, праца як праца, але за гэтымі словамі – сапраўдны гаспадар.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика