Драўляныя цуды

IMG_1375
Добраўпарадкаванне населеных пунктаў – тэма не новая. Кожны дзень сумеснымі намаганнямі мы  павінны падтрымліваць чысціню і ствараць прывабнасць нашых вуліц, падворкаў.
Каб крыху ажывіць шэрыя восеньскія пейзажы вясковага наваколля, старшынёй Роўкавіцкага сельскага выканаўчага камітэта А.Коўганавай было вырашана ўладкаваць сельскую мясцовасць арыгінальнымі архітэктурнымі формамі. Некалькі казачных драўляных міні-пабудоў з’явілася на тэрыторыі аграгарадка Матнявічы. На дапамогу выканаўчай уладзе прыйшоў мясцовы жыхар, супрацоўнік камунальна- жыллёвага ўнітарнага прадпрыемства «Чачэрскае» Сяргей Зубараў, які непасрэдна змайстраваў прыгожыя вырабы. Цяжка паспрачацца з тым, што ў руках добрага майстра і жменя пылу ператвараецца ў золата. Ахвотны ўмелец сваёй справы зробіць яе бездакорна. І гэта якраз той самы выпадак. Зараз непаўторныя шэдэўры, сярод якіх драўляныя хацінкі і масток, упрыгожваюць тэрыторыю парка, а таксама бераг мясцовага возера. Вынаходніцкая ідэя можа паслужыць прыкладам для іншых.
Святлана ДЗІДКОЎСКАЯ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика