ВУЛІЦА ІМЯ ГЕРОЯ

ул.Кру5гликова2
Харашэе горад, багацеюць людзі, прыгажэюць вуліцы. У пасляваенны перыяд на ўскраіне Чачэрска ў раёне в.Леніна было толькі некалькі хат. Нібы хутаркі, адзін за адным будаваліся першыя прыватныя сядзібы па в.Карла Маркса.
Дарог амаль не было, вакол – суцэльны пясок ды гразнота. Дзе зараз размяшчаецца стадыён Дзяржаўнага прафесійнага ліцэя, раней быў глыбокі роў, там жыхары горада капалі гліну для ўласных патрэб. Гэта месца старажылы і зараз называюць Глінішчам. У сезон дажджоў праехаць тут было немагчыма – да шашы па калена багны. Але паступова жыццё ў спаленым ворагам горадзе пачало адраджацца, узводзіліся новыя дамы, было пабудавана прафтэхвучылішча, з’явіліся жылыя забудовы, лазня, вырасла трохпавярховая школа, і не так даўно карту раённага цэнтра папоўніла в.Круглікава. Там, дзе колісь было балота і пастаянная сырасць, зрабілі падсыпку і паставілі добраўпарадкаваныя хаты для працаўнікоў Чачэршчыны. А ў 2010 годзе пачаліся работы па добраўпарадкаванню праезджай часткі і пракладцы асфальта. Сёння душа не нарадуецца чысціні і ўтульнасці вуліцы, якая носіць імя Героя Савецкага Саюза Мікіты Круглікава. І яе ўпрыгожваннем служаць прывабныя і дагледжаныя домаўладанні дбайных гаспадароў В.В.Пярынскага, А.І.Вадзюціна, В.В.Шамонінай і інш.
Матэрыялы паласы падрыхтавала  Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика