АДМІРАЛЫ КУКУРУЗНАГА ПОЛЯ

Ворочков петя и Шепелевич Сер.
Прыезд на кукурузнае поле журналіста раёнкі аграрый ААТ «Отар» Сяргей Шапялевіч (на фота справа) сустрэў без асаблівага энтузіязму. Маўляў, часу няма размовы весці – кожная хвіліна на ўліку. Але калі, як не падчас нарыхтоўкі кармоў падкрэсліць важнасць ролі каралевы палёў у кормавытворчасці краіны і назваць прозвішчы адміралаў зялёных палеткаў.
Сяргей апраўдана заслугоўвае такое ганаровае  званне  сярод отарскіх земляробаў, бо працоўны стаж у якасці механізатара складае за 30 гадоў. З іх ён ужо шосты год за рулём кормаўборачнай тэхнікі, яго КВК-800 прабягае за дзень некалькі гектараў і збірае ў сярэднім да 400 тон сакавітай масы, якая ідзе часткова на падкормку буйной рагатай жывёле,  астатняя – на закладку сіласных ям.
Адвозіць ад камбайна здробненае сцябло гэтай сельскагаспадарчай культуры Пётр Варачкоў. Вынослівы МТЗ-82 робіць па 15–20 ходак за змену, у залежнасці ад ураджайнасці. А яна дасягае ў сярэднім 350 тон з гектара. Таму трэба быць заўсёды напагатове, каб не зніжаць працоўнага тэмпарытму і  не затрымліваць аператыўнае правядзенне палявых работ, бо ў спіну ўжо дыхаюць аратыя, каб пачаць культывацыю глебы і вывесці пасяўныя агрэгаты на азімую сяўбу зернявых і  іншых культур.
У гаспадарцы неабходна скасіць 1030 гектараў кукурузы на корм жывёле і 250 – на зерне. Работа яшчэ ў самым разгары, таму сілы і энергіі як кіраўніцтву, так і працаўнікам вёскі трэба назапасіць з ліхвой.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика