ТАЛЕНТАМ РОДНАЙ ЗЯМЛІ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

DSCI5216
Дзень беларускага пісьменства адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня. Таму на працягу гэтага тыдня праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных знакавай даце.
Супрацоўнікі раённай цэнтральнай бібліятэкі запрашалі дзяцей і дарослых на літаратурнае свята «Беларус, роднай мовы сваёй не цурайся», што прайшло ў гэтай установе культуры.  У гістарычную медыявандроўку «Святыя людзі на святой зямлі» адправіліся вучні гімназіі. У СШ №1 бібліятэчныя работнікі разам з педагогамі арганізавалі гадзіну літпартрэта «Прамяністае святло таленту», прысвечаную 115-годдзю з дня нараджэння  народнага пісьменніка Беларусі М.Лынькова.  А сёння, 5 верасня, усе жадаючыя запрашаюцца на мерапрыемства «Сапраўдны чалавек сваёй зямлі»  да 190-га юбілею беларускага паэта А.Вольскага, якое адбудзецца ў раённай цэнтральнай бібліятэцы ў 14.30. Таксама працуе  кніжная выстава «Наша мова для нас святая».
Ірына ЧУЯНКОВА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика