МІНІЯЦЮРНЫЯ ДЗЯЎЧАТЫ ГЛАМУРНЫЯ

IMG_4056
На базе Кармянскага раёна адбылася другая галіновая абласная спартакіяда сярод работнікаў тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва «На старт!».
У спартыўна-аздараў-ленчым мерапрыемстве пры-нялі ўдзел 15 каманд Гомельшчыны, не пабаяліся супрацьстаяць маладым і гарачым калегам з іншых раёнаў і чачэрскія ўдзельніцы – у спаборніцтва смела і дзёрзка кінуліся дзяўчаты абаяльнага і крэатыўнага «Гламура». І ўжо з першых іспытаў гульні пачалі лідзіраваць, з кожным новым конкурсам набіраючы ўсё больш і больш балаў. Члены каманды былі настроены пазітыўна, спаўна выкладваючыся на спартыўнай пляцоўцы. Яны годна паказалі сябе ў агульнакамандным мнагабор’і, у скоках праз скакалку, дартсе, у забегу з абручом і іншых. Нашым ігракам доўгі час удавалася ісці ў тройцы прызёраў, аднак сапернікі аказаліся крыху мацнейшымі. Такім чынам, «гламураўцы» выйшлі на чацвёртае месца, атрымаўшы ганаровую грамату за хуткасць.
Мінулагоднія прызёры з Кармы на гэты раз уступілі першынства добрушскім калегам, а другое і трэцяе месцы з невялікім адрывам занялі каманды з Калінкавіч і Гомельскага раёна. Астатнія былі заахвочаны падзячнымі лістамі ў адпаведных намінацыях. IMG_4110
У складзе журы пільна сачылі за ходам дзеі госці з вобласці: старшыня Гомельскай абласной арганізацыі прафсаюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Марына Бондар і галоўны спецыяліст аддзела развіцця сацыяльнага абслугоўвання і сацыяльнай дапамогі камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Гомельскага аблвыканкама Маргарыта Бялова.
Капітан каманды «Гламур» Таццяна Уздоўская ацаніла намаганні членаў каманды так: «Вядома ж, мы не спартсмены, але, прасякнутыя масавым гіпнозам напорыстасці і «баявога» азарту, імкнуліся выйсці на перадавыя пазіцыі альбо выбіцца хоць у залатую сярэдзіну. Добра ўжо тое, што мы тут сустрэлі сваіх сяброў, атрымалі зарад бадзёрасці і адпачылі з карысцю». Дырэктар ЧТЦСАН Аляксандра Бацанава, якая ў ліку нешматлікіх кіраўнікоў прыехала падтрымаць сваіх работнікаў, засталася задаволена вынікамі спаборніцтва. «Цудоўна, калі кожны разумее значнасць таго, што адбываецца, і робіць са свайго боку ўсё магчымае дзеля дасягнення мэты. Гэта гаворыць пра еднасць калектыву і яго згуртаванасць. А мае дзяўчаты менавіта такія!».
Што ж, парадуемся за рабят разам з Аляксандрай Мікалаеўнай! Дарэчы, мінулая перамога не апошняя.
Тэкст і фота
Валянціны ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика