ТЫСЯЧА ТОН – ЗА ІМІ!

IMG_0029
Выказаць словы падзякі першаму вадзіцелю-тысячніку з КСУП “Батвінава” Фёдару Хальцову на мінулым тыдні спяшаліся старшыня райвыканкама Віктар Дарашэвіч, яго першы намеснік, начальнік упраўлення  сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Краўчанка, а таксама старшыня райкама профсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Наталля Паразенка. Фёдар Віктаравіч прымаў Падзячныя лісты райвыканкама і абласнога камітэта работнікаў АПК, віншаванні ды падарункі. Спрытны аграрый маршрут ад камбайнаў да зернетока ведае выдатна. А як жа інакш? Па-першае, тут родныя мясціны, да якіх з дзяцінства ўраджэнец вёскі Башыцы прыкіпеў сэрцам, па-другое, у мясцовай гаспадарцы ён шчыруе 31-ы сезон і, па-трэцяе, бацька чацвярых дзяцей добра разумее, што дабрабыту без працы не бывае. Таму кожную раніцу садзіцца за руль грузавіка – калі добры ўраджай, то за дастаўкай справа не спыніцца. Усяго некалькі хвілін перахапілі раённыя госці ў уборачнай кампаніі, каб паціснуць мазолістую далонь перадавіка. Гэтыя моманты ўжо сталі гісторыяй, якую пішуць працаўнікі вёскі.

IMG_3348Нібы частыя зярняты з бункера камбайна, сыпаліся віншаванні хлебаробам Чачэршчыны ў тыя спякотныя ліпеньскія дні. Прадстаўнічая дэлегацыя з горада, наведаўшы батвінаўскіх хлебаробаў у другі раз, прывезла словы падзякі ад старшыні райвыканкама першаму ў раёне тысячніку на намалоце – камбайнёру Юрыю Болдыраву. Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Краўчанка заўважыў, што пры такой ураджайнасці і такім тэмпарытме ёсць шанец праз дзень-другі дасягнуць наступнай планкі ў працоўнай сельскагаспадарчай эстафеце. І Юрый пагадзіўся – другая тысяча тон хлеба застанецца за ім. Паверым яго абяцанням і будзем чакаць вынікаў. А пакуль – гарачыя абдымкі і кветкі аграрыям гаспадаркі на адвозцы Івану Гайкову і Аляксандру Ліванскаму, перасягнуўшым мяжу 1000 тон новага намалоту. Цёплыя пажаданні здароўя і спрыяльнага надвор’я прагучалі ў бок Руслана Драйчукова з КСУП “Вазнясенск”, які трымае лідэрства па раённых паказчыках сярод маладых вадзіцеляў, Сяргею Патапаву і іх старэйшаму калегу Уладзіміру Шэлесту. Плённай вам працы, сонечнага неба і ніякіх аварый!
Лідзія ХАРАШЫЛАВА.Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика