У АГУЛЬНЫ КАРАВАЙ

IMG_3373
Напачатку ўборачнага сезону Анатоль Фацік чырвонай лініяй у раённай зводцы па намалоту зерневых выводзіў сваю гаспадарку ААТ “МатнявічыАгра” ў авангард хлебаробаў Чачэршчыны. Літаральна некалькі тон збожжа ён уступіў у першанстве за новы ўраджай батвінаўскаму калегу Юрыю Болдыраву і стаў другім па колькасці сабранага з калоссяў хлеба. Парадавацца за перадавіка вытворчасці прыехалі на аўсяны палетак начальнік аддзела інтэнсіфікацыі ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Мікалай Міхалкоў, старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Наталля Паразенка і кіраўнік гаспадаркі Аляксандр Мельнікаў. Другое месца ў раёне – яшчэ не мяжа намаганняў дбайнага ратая, толькі б тэхніка не падводзіла і адвозка ішла рытмічна, а за астатнім справа не стане. Анатоль на жніве ўжо 27-ы сезон, таму дасканала ведае тэхналогію палявых работ і спецыфіку ўборкі. Дэвіз: “Сабраць усё да зернейка” яму добра вядомы, да таго ж ад якаснага правядзення ўборачнай залежыць і заробак камбайнёра.
…Нібы вопытныя бры-гадзіры тым часам пільна аглядалі скошаныя ўчасткі зерневых дапытлівыя буслы. Адшукаўшы ў іржышчы выпадковы харч, тут жа яго склёўвалі і след у след крочылі далей за шырокімі жаткамі камбайнаў. І так цэлы дзень. Сапраўды – ні зернейка ў страту!
В. БАГДАНОВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика