ТАБЕ, МОЙ КРАЙ, СВОЙ ТАЛЕНТ ПРЫСВЯЧАЮ

З мэтай ажыццяўлення дзяржаўнай палітыкі адносна выяўлення і падтрымкі таленавітай моладзі ў лістападзе 2009 – красавіку 2010 года аб’яўлены рэспубліканскі конкурс маладых талентаў “Зорка ўзышла над Беларуссю”. Асноўнымі задачамі яго з’яўляюцца рэалізацыя мастацкага патэнцыялу таленавітай моладзі, далучэнне яе да лепшых узораў музычнага, тэатральнага, харэаграфічнага і іншых відаў і жанраў, фарміраванне ідэйна-мастацкага ўзроўню і эстэтычнага густу моладзі, стварэнне нацыянальнага кадравага рэзерву з лепшых прадстаўнікоў таленавітай моладзі для працы ў сферы культуры і інш.
Стаць удзельнікамі могуць навучэнцы, студэнты і выкладчыкі навучальных устаноў культуры і мастацтва, другія прадстаўнікі таленавітай моладзі краіны ва ўзросце ад 16 да 31 года.
Конкурс праводзіцца па наступных намінацыях: “Эстрадныя спевы”, “Народныя спевы”, “Аўтарская песня”, “Размоўны жанр”, “”Сучасны танец”, “Жывапіс і графіка”, “Скульптура”, “Дызайн”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Фатаграфія”, “Сацыяльная рэклама”, “Рэжысура масавых свят, тэатралізаваных прадстаўленняў і шоў-праграм”. Улічваючы тое, што конкурс праходзіць у некалькі этапаў, заяўкі на ўдзел ад чачаран прымаюцца ў раённым арганізацыйна-метадычным цэнтры да 25 лістапада. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэл. 3-14-79.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика