НА ЖНІВЕ НЕ НАВІЧОК

IMG_3082НА ЖНІВЕ НЕ НАВІЧОК
У яго позірку – больш трыццаці гадоў працы на палетках роднай гаспадаркі, вопыт і моц, мэтанакіраванасць і ўпэўненасць. Прозвішча камбайнёра КСУП “Вазнясенск” Алега Ананенкі практычна кожны сезон можна ўбачыць у ліку перадавікоў жніва. Вось і сёлета механізатар прыступіў да ўборкі пшаніцы з бадзёрым настроем, нягледзячы на спякоту. Да адказнай кампаніі і рыхтаваліся адпаведна: тэхніка ў поўнай гатоўнасці, КЗС- 1218 слухаецца свайго рулявога, як надзейны сябар, паважна плыве па залатой ніве. За першы няпоўны працоўны дзень механізатар разам са сваім памочнікам Іванам Гардзеенкам намалацілі 38 тон зерня. Бывае і больш, прызнаецца Алег Уладзіміравіч.  Варта заўважыць, што стымул старацца ёсць – акрамя заробка, прадугледжана натураплата. “Тысячу тон намалаціў – тона яго,  – тлумачыць кіраўнік прадпрыемства Аляксей Рашэтнікаў.  – Зразумела, арганізавана якаснае гарачае харчаванне”.
НАЙПЕРШ– ДЗЯРЖЗАКАЗ
“Божа, перажані хмарку на чужую старонку. Дзе пажалі, дзе пакасілі і ў снапочкі палажылі”. Так звярталіся нашы продкі да прыроды, каб не страціць вырашчаныя культуры. Якім бы прагрэсіўным ні было ХХІ стагоддзе, але і мы залежым ад капрызаў нябеснай канцылярыі, таму трэба паспяшаць дзеля заўтрашняга дабрабыту. Уборачныя плошчы КСУП “Вазнясенск” 1500 гектараў, справіцца з гэтымі аб’ёмамі плануецца за 10-15 дзён у залежнасці ад надвор’я. Між іншым,  уборка 335 га рапсу ўжо завершана і можна ацаніць ураждайнасць – амаль 16 цэнтнераў з гектара папоўнілі засекі гаспадаркі. На пытанне, як будуць размеркаваны зерневыя пасля жніва, Аляксей Мікалаевіч з упэўненасцю адказаў: “Па-першае, трэба выканаць дзяржзаказ. А гэта значыць, адгрузіць 628 тон, з якіх 260 – пшаніца”. Вільготнасць збожжа складае 26%.   Каб паспець за механізатарамі, на поўную моц у кругласутачным рэжыме працуюць зернетокі. Сёняшні дзень патрабуе аператыўнасці, зладжанасці і, вядома, якасці. Менавіта так настроены вазнясенскія аграрыі.
Тэкст і фота Лідзіі ХАРАШЫЛАВАЙ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика