У ВОСЕНЬСКІ ВЕЧАР ПЕСНІ ГУЧАЛІ…

На мінулым тыдні ў Меркулавіцкім ЦСДК было па-святочнаму ўтульна. І гэта ўсё таму, што тут гучалі мілагучныя песні маладосці нашых бабуль і дзядуль, што выклікалі асаблівыя эмоцыі. Усё гэта дарылі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці з Роўкавіч. Сустрэча артыстаў з сельскім насельніцтвам адбылася ў рамках правядзення абменных канцэртаў.
Не менш яскравым стала выступленне гэтых жа артыстаў у выхадныя дні для насельніцтва райцэнтра ў мікрараёне Новы. Адбыўся справаздачны канцэрт. Усё тут было: і гучныя апладысменты, і прыгожыя кветкі. На працягу цэлай гадзіны пад адкрытым цёмным восеньскім небам ад музыкі, якая лілася, станавілася цяплей. Вось толькі адно адзначылі жыхары мікрараёна: зусім не святочны выгляд мае сцяна дома, каля якога знаходіцца пляцоўка для артыстаў. Яны выказалі пажаданне ў адрас камунальнай службы вырашыць гэтае пытанне.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика