У паркавай зоне…

Сімвалічную акцыю на мінулым тыдні правялі ў населеным пункце Вазнясенскі Ленінскага сельскага Савета. У паркавай зоне, размешчанай ля адміністрацыйнага будынка КСУП “Вазнясенск”, вучні восьмага класа дзяржаўнай установы адукацыі “Камуна-Ленінская базавая школа – дзіцячы сад” разам з работнікамі сельскага Савета, бібліятэкі, Дома культуры, комплекснага прыёмнага пункта КБА, пасадзілі дрэвы. Некалі ў памяшканні сённяшняга сельсавета размяшчалася навучальная ўстанова. А на прылягаючай тэрыторыі знаходзіўся міні-парк, дзе праходзілі ўрачыстыя лінейкі, сходы. Той час даўно мінуў, аднак пра добраўпарадкаванне былой прышкольнай тэрыторыі не забываюць і сёння. Так, акцыя якраз і была прысвечана 70-годдзю з дня заснавання школы. І напрыканцы мінулага тыдня міні-парк папоўніўся маладымі бярозкамі. Старшыня Ленінскага сельскага выканаўчага камітэта І.М. Ганжын выказвае падзяку ўсім удзельнікам мерапрыемства.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика