МОЛАДЗЬ СВОЙ ЗНАХОДЗІЦЬ ШЛЯХ

Традыцыйная сустрэча маладых спецыялістаў з прадстаўнікамі кіраўніцтва раёна адбылася на мінулым тыдні ў зале раённага цэнтра дзіцячай творчасці. Тут моладзь не толькі афіцыйна прымалі ў калектыў, а таксама частавалі і весялілі.
У гэтым годзе працоўная сям’я Чачэршчыны папоўнілася на 77 спецыялістаў, з іх 30 завіхаюцца ў галіне сельскай гаспадаркі, 27 – у аддзеле адукацыі. Як правіла, большасць маладых спецыялістаў прыязджаюць у раён па размеркаванню, але і выпадкі, калі асноўным крытэрыем выбару месца працы становіцца ўласнае жаданне, не адзінкавыя. Так, да прыкладу, у гэтым годзе такім чынам трапілі ў раён тры педагогі.
Падчас дыялогу моладзі з прадстаўнікамі раённай вертыкалі падымаліся найбольш актуальныя пытанні: жыллёвай палітыкі, ільготнага крэдытавання, будаўніцтва, правілы звароту грамадзян і іншыя. Не лішнім было нагадаць правы, абавязкі маладых спецыялістаў, а таксама гарантыі, на якія яны могуць разлічваць. Безумоўна, час ад часу ўзнікаюць пэўныя казусныя сітуацыі ў зносінах паміж кіраўніцтвам і спецыялістам, што ўпершыню прыходзіць у калектыў, але, як правіла, усё хутка вырашаецца і папаўненню звычайна рады. І “салодкі” стол, і канцэртная праграма, і пажаданні творчых поспехаў у чарговы раз служаць сведчаннем шчырасці і адкрытасці.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика