Веснавая сяўба на Чачэршчыне ідзе поўным ходам

Сяргей Бондараў.

Веснавая сяўба на Чачэршчыне ідзе поўным ходам. У сяльгаспрадпрыемстве «Вазнясенск» пад раннюю яравую адведзена 250 га плошчы.

На пасяўных надзелах з ячменем працуюць механізатары Аляксей Казлоў і Сяргей Бондараў. І пакуль аграрыі раўнамерна закрываюць гектары з гэтай злакавай культурай, Яўген Фядосенка і Валерый Бондараў рыхтуюць пад сяўбу новыя надзелы. Паралельна вазнясенскія хлебаробы апрацоўваюць глебу, займаюцца закрыццём вільгаці. Дзмітрый Куцапалаў уносіць на палі азотныя тукі, на падкормцы азімых заняты Аляксандр Блазуцкі.

Максім Фядосенка.

«Сёння кожнаму ў полі хапае клопату, – дзеліцца працэсам сяльгасработ дырэктар Арцём Ярмак. – І кожны імкнецца выканаць ускладзеныя на яго абавязкі якасна, аддаючы зямлі і прафесійным турботам душу і сэрца. Гаспадарка ўскладае вялікія надзеі на людзей з багатым вопытам і на тых, хто выбраў жыццё на вёсцы. Я шчыра веру, што яны не падвядуць, бо ў іх ёсць і баявы запал, і працоўнае імкненне. А завяршыць веснавыя палявыя мы мяркуем на наступным тыдні».

Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Фота Ірыны МАРЧАНКА.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика