З Чачэрска ў Рэчыцу

10 ноября 2016
2

У раённым этапе абласнога конкурсу фальклорных калектываў «Шануйце спачыну сваю» шэраг намінацый. Спевы і танцы, абрады і народная проза адлюстроўваюць нашу гісторыю і культуру. Сваё творчае майстэрства паказалі ў РЦТДіМ школьнікі раёна. Пераможцамі ў вакале прызнаныя «Званочкі» з СШ№1 (кіраўнік Ніна Трыбуналава), у дзіцячым гульнёвым фальклоры – навучэнцы нісімкавіцкай школы (кіраўнік Надзея Цімашэнка), у намінацыі «Каляндарна-земляробчыя святы і абрады вяснова-летняга цыклу, сямейна-побытавыя» – удзельнікі з Палесся (кіраўнік Святлана Юрчанка). Менавіта яны паедуць абараняць гонар раёна 3 снежня ў Рэчыцу, дзе адбудзецца занальны этап конкурсу.

Дети