Чечерскому району – 100 лет: путь к счастливому будущему был долгим и непростым
20 июня 2026
105
В декабре этого года наш район отмечает знаковую дату - 100 лет со дня основания. За это время Чечерщина пережила множество преобразований, исторических событий и свершений. Однако путь к процветанию был непростым.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі жыццё на чачэрскай зямлі пачало свой новы віток. У дарэвалюцыйны перыяд наш край адносіўся да рэгіёнаў, не здольных забяспечыць унутраны спажывецкі попыт на харчовыя і прамысловыя тавары.
А па стану на 1926 год воласць ужо ў большай меры вывозіла харчаванне, чым увозіла. За 7 гадоў колькасць атрыманай сяльгаспрадукцыі ўзрасла амаль удвая, павялічылася пагалоўе жывёлы. У разліку на адзін двор прыходзілася 7 дзесяцін зямлі, у кожным двары меліся конскія калёсы, плуг і барана для апрацоўкі глебы. У раёне налічвалася 29 сельскіх Саветаў, 151 населены пункт, звыш 6 тысяч домаўладанняў з насельніцтвам больш за 32 тысячы чалавек. Большасць пасёлкаў і вёсак былі невялікімі. Напрыклад, усяго па 10 двароў мелася ў Рассвеце, Лукомскіх Паплавах, Чырвонай Паляне, Зарэччы, Караблішчы і некаторых іншых.
На пачатак 1927 года на Чачэршчыне дзейнічала 5 калектыўных гаспадарак. Згодна архіўным дадзеным, да 1929-га на чачэрскай зямлі развівалася прыватнае прадпрымальніцтва з паўмільённым таваразваротам у год. А цэнтральнай фігурай на сяле стаў серадняк. Але ў хуткім часе канкурэнцыю яму склалі калгасы і саўгасы. Хаця працэс усеагульнай калектывізацыі быў складаным і нават жорсткім. Іншы раз даходзіла да таго, што тым, хто не жадаў уступіць у калгас, спыняўся продаж солі, газы, мануфактуры. Кулакамі лічылі нават тых, хто меў у гаспадарцы свой млын, маслабойку, сушылку для пладоў ці крупадзёрку, займаўся гандлем. Некаторых пазбаўлялі права голасу, або адпраўлялі ў ссылку. А заможных жыхароў, якія выступалі супраць калектывізацыі, высялялі. Так, у сакавіку 1930 года з раёна было выселена 32 сям’і.
І ўсё ж працэс было не спыніць. Напрыканцы 1930-х на Чачэршчыне існавала ўжо 38 калгасаў, а напярэдадні Вялікай Айчыннай – 66. На палях працавала за 200 брыгадзіраў, каля 400 звеннявых, трактарысты і камбайнеры. Пачаў развівацца стаханаўскі рух. Насельніцтва толькі-толькі ўстала на ногі, будавала планы на будучыню, а тут – вайна. Але гэта ўжо іншая, трагічная і гераічная старонка нашага краю, гісторыя подзвігу дужых і адважных людзей.
Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото из архива "ЧВ"

Последние материалы