школьнікі крочаць на ўрокі

24 сентября 2009
3

За шырокія вучнёўскія сталы Залескай школы ў гэтым годзе селі 140 хлапчукоў і дзяўчынак. А яшчэ 20 малышоў прыйшлі ў дзіцячы садок. Прайшоў амаль месяц новага вучэбнага года, і трэба было бачыць, з якім задавальненнем школьнікі крочаць на ўрокі. Шасцікласнікі Андрэй Герашчанка і Васіль Аўдзееў пахваліліся карэспандэнту, як ім тут утульна і хораша: сучасная мэбля, камп”ютэрны клас, камфортная сталоўка, цудоўны спортінвентар – усё гэта радуе і спрыяе атрыманню выдатных адзнак за поспехі. З настроем ідуць на працу і настаўнікі, бо выкладаць прадметы ў гэтых прасторных светлых класах куды прыемней, чым было раней. А зусім хутка ва ўстанове адукацыі з”явіцца гімн роднай школы. Палац ведаў і розуму павінен ва ўсім адпавядаць свайму прызначэнню – вучыць светламу, добраму, вечнаму.

Предыдущая новость
ПОПЫТКА НЕ ПЫТКА
следующая новость
ПРИРОДА КАК ВОСПИТАТЕЛЬ