Уроженец Чечерщины Алексей Воробьёв вернулся на малую родину после долгих лет разлуки
13 июня 2026
295
Чечерский край – близкая сердцу земля и материнская колыбель для многих уроженцев. И неудивительно, что отдельные чечеряне возвращаются сюда после долгих лет разлуки. Малая родина позвала на тихие улочки Чечерска и Алексея Воробьёва – человека с интересной биографией и богатым творческим потенциалом.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
ШЛЯХ У ПРАФЕСІЮ
Аляксей Аляксеевіч родам з Высокай Грывы. У шматдзетнай сям’і быў старэйшым сярод пецярых дзяцей дырэктара мясцовай пачатковай школы, дзе наш зямляк і вучыўся да 4 класа. Потым скончыў Будзішчанскую васьмігодку, а дыплом аб сярэдняй адукацыі атрымаў у Казацкіх Балсунах. Ужо са школьнай парты Аляксей Вараб’ёў пачаў раскрываць творчыя здольнасці: удзельнічаў у гуртку мастацкай самадзейнасці, быў няштатным карэспандэнтам веткаўскай раённай газеты. У 1972-м паступіў у Гомельскае музычна-педагагічнае вучылішча імя Л.С.Выгоцкага, дзе калісьці вучыўся і бацька. Аднак праз год яго прызвалі ў армію і накіравалі ў вайсковую разведку ў Чэхаславакію. Пасля дэмабілізацыі завяршыў вучобу ў вучылішчы, уступіў у партыю і ў 1977 годзе заняў пасаду мастацкага караўніка і затым дырэктара Роўкавіцкага СДК. З гэтага дня пачалося яго насычанае і цікавае культурнае жыццё. У клубе Аляксей Аляксеевіч стварыў вакальна-інструментальны ансамбль, арганізаваў дэманстрацыю фільмаў, дыскатэкі. Але маладому чалавеку хацелася большага. І ён паступіў у Мінскі інстытут культуры. Адтуль па размеркаванні быў прызначаны дырэктарам Яромінскага СДК, што пад Гомелем. Кіраўніцтва калгаса "XXII з’езд КПCC" выдзеліла маладому спецыялісту, які ўзначаліў камсамольскую арганізацыю гаспадаркі і быў членам парткама, двухпакаёвую кватэру і падтрымлівала фінансава.
– У Яромінскай культустанове мне давялося аднаму з першых прымяніць работу аўтаклуба і адкрыць студыю гуказапісу. Мы мелі самую прафесіянальную апаратуру і стварылі некалькі дзясяткаў відэафільмаў. З калектывамі "Чапурушачкі" і "Колас" давалі шматлікія канцэрты, выступалі ў Чарнігаве, Адэсе, Кіеве і гарадах Прыбалтыкі, пабывалі на Балтыйскім моры і ў Калінінградзе. З 1981 па 1985 гады ў ДК дзейнічаў кінаўніверсітэт "Кінамастацтва нашых дзён", дзе праходзілі сустрэчы з такімі вядомымі акцёрамі тэатра і кіно, як Інна Макарава, Віктар Праскурын, Аляксандр Філіпенка, Алена Драпека і інш. Я блізка пазнаёміўся з кіраўніком народнага ансамбля "Сябры" Анатолем Ярмоленкам і многімі знакамітымі зоркамі беларускай і савецкай эстрады. Гэта надавала мне натхнення і імпэту.
ТВОРЧЫЯ СЦЯЖЫНКІ І СУСТРЭЧЫ
Але і сам Аляксей Вараб’ёў "засвяціўся" на творчым небасхіле. Ён складаў вершы і пісаў музыку. "Белыя рамонкі" з-пад пяра таленавітага творцы хвалююць і кранаюць сэрца. Самадзейны кампазітар "ажыўляў" не толькі ўласныя творы. У працэсе работы яму давялося пазнаёміцца з гомельскім паэтам Міхасём Башлаковым і яго калегамі: Генадзем Говарам, Юрыем Фатневым, Нінай Шкляравай і Васілём Ткачовым. Вершы некаторых аўтараў наш зямляк паклаў на ноты. А на словы твораў Міхася Башлакова напісаў каля 30 музычных кампазіцый.
За 40 гадоў працы ў галіне культуры Аляксей Аляксеевіч узнагароджваўся граматамі Гомельскага райвыканкама і ўпраўлення культуры аблвыканкама, дыпломам Міністэрства культуры СССР, быў занесены на раённую Дошку гонару. Так склалася, што пэўны час ён жыў на Украіне, дзе адшукаў свайго родзіча і апошняе запозненае каханне, і ў 2022 годзе вярнуўся з сям’ёй на Чачэршчыну. У горадзе купілі кватэру, у Старой Яцкаўшчыне – дачу. І туды паэт, кампазітар і музыкант праклаў грунтоўную сцяжынку. Адвядзе ўнукаў у школу (а ўсіх у яго сямёра) і – хутчэй да хатняй жыўнасці і жаданых сотак з бульбай і гароднінай. Там, у цішы бяроз і яблынь, дыхаецца і думаецца лёгка.
"У кожным маім дні, у кожнай мары і мэтах гучыць мелодыя малой радзімы. Родная зямля падтрымлівае, напаўняе сэрца радасцю і напамінае, хто мы ёсць і адкуль прыйшлі. Яшчэ я зразумеў, што часцей за ўсё самымі дарагімі ў жыцці становяцца не тыя, каго ты шукаў гадамі, а людзі, якія з’явіліся раптоўна. Яны прыходзяць нечакана і застаюцца глыбока ў сэрцы, становяцца па-сапраўднаму блізкімі. Я жадаю, каб у кожнага было такое шчасце, а яшчэ любоў, працвітанне і поспех", – дзячыць усім чачаранам Аляксей Вараб’ёў.
Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото из личного архива Алексея Воробьёва