От нарциссов до экзотической актинидии: чечерянка Мария Володичева превращает четыре сотки в цветущий сад

13 сентября 2026
118
На четырех сотках приусадебного участка чечерянки Марии Володичевой чего только не растет: с весны до осени пышно цветут нарциссы, тюльпаны, георгины, пионы, лилии, розы и хризантемы. А фруктов и овощей – полные корзины.

Текст автором подготовлен на белорусском языке.

Вясковая жанчына займела гарадскую прапіску напрыканцы 1970-х. І хоць адрас жыхарства – Чачэрск, душой засталася прывязанай да зямлі і сялянскіх турбот. Акрамя 23 гадоў працы ў ляспрамгасе і яшчэ на іншых аб’ектах, Марыя Валодзічава ўсе сілы, вольны час і фантазію аддае гаспадарскім клопатам. Яе падворак – маленькі рай. Апрача кветак яна вырошчвае ягаднікі: да стала па сезону клубніцы, маліна, парэчкі, агрэст і іншыя вітаміны з куста. Адны за другімі паспяваюць чарэшня, сліва, абрыкос, вішня і яблыкі культурных сартоў "Белы наліў", "Слава", "Малінаўка", "Беларуская салодкая" – усяго 16 дрэў. Ва ўраджайны год адорвае багаццем пладоў грэцкі арэх. А найбольшым далікатэсам для Марыі Міхайлаўны з’яўляецца кустарнікавая ліана – актынідыя, якая напамінае сумесь агрэста і ананаса. Яе карысныя якасці проста зашкальваюць. Да таго ж актынідыя – непатрабавальная расліна, якая мае дэкаратыўную абаяльнасць. І ўсё тое, што вырасла на градцы і набралася сокам, гаспадыня варыць, кансервуе, сушыць, каб потым накрыць стол і пачаставаць сваіх родных і блізкіх.

Дарэчы, Марыя Міхайлаўна – шматдзетная маці. Яна адна выхавала трох дачок і зараз дапамагае гадаваць 8 унукаў: амаль штодзень у яе хаце чуваць дзіцячыя галасы.

Жанчына саблюдае парадак таксама ў сваім доме. Увесь час нешта рамантуе, перабудоўвае, мяняе інтэр’ер і наладжвае быт. У пакоях – чысціня і камфорт, у агародзе – утульная альтанка, дзе можна адпачыць, прыняць гасцей і папіць духмянай гарбаты з мятай. Часцяком такія сустрэчы суправаджаюцца песняй і музыкай – Марыя Валодзічава няблага іграе на гармоніку. Перабіраць гузікі інструмента яе навучыў брат, а першым дэбютам гарманіста-самавучкі стала песня "Синий платочек". І цяпер фабрычная "Траянда", дзякуючы таленавітым пальцам музыканта, тонкім галаском радуе ў святы і надае настрою ў вольную хвіліну.

Вось так праводзіць дзень за днём і не губляе жыццёвага рытму звычайная беларуская жанчына: маці, бабуля, сяброўка, суседка, гаспадыня і проста спагадлівы, гасцінны чалавек.

Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора