Сапрана Ірыны Гурынковай дапаўняе творчы вобраз народнага ансамбля «Чачэрцы»

10 августа 2019

Дзяўчына прыйшла ў калектыў нядаўна, але, дзякуючы лёгкаму характару і любові да сцэны, хутка злілася з калектывам.

Ірына скончыла аддзяленне дырыжыравання народным хорам гомельскага каледжа мастацтваў імя Н.Ф.Сакалоўскага, да гэтага 7 гадоў іграла на скрыпцы ў адной з музычных школ абласнога цэнтра. І хто б мог падумаць, што падчас вучобы яна адкрые ў сабе вакальныя дадзеныя.

Ірыне падабаюцца народныя і эстрадныя песні пра жыццё, каханне, душэўныя хваляванні. У іх закладзена чалавечая мудрасць. Таму і кранаюць сэрца.

Дзяўчына працуе кіраўніком народнага хора ў Залескім ККЦ, выступае вядучай на мясцовых вечарынах і конкурсах. Але ўсё ж такі песня – яе натхненне і любоў.