Поэт-самородок из Бабич Ирина Сосна в 88 лет продолжает писать стихи
5 сентября 2026
158
В Год белорусской женщины невозможно не вспомнить имя нашей землячки, одаренной и талантливой поэтессы Ирины Сосны (Радьковской). Несмотря на возраст, а Ирине Титовне исполнилось 88 лет, ее энергия пульсирует в такт трепетному женскому сердцу, а душа рождает чудесные и проникновенные произведения о жизни.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
Скончыўшы Пакацкую школу, Ірына Цітаўна паступіла на філалагічны факультэт Гомельскага педагагічнага інстытута, і ў 1960-м годзе была накіравана на работу ў Пірэвіцкую школу-інтэрнат. Адсюль пачаўся яе шлях у прафесію і крок у творчы сусвет.
За плячыма ветэрана педагагічнай працы багаты настаўніцкі вопыт і такая ж багатая скарбніца вершаваных здабыткаў. З-пад яе пяра выйшаў у свет крыштальны россып замалёвак, аповядаў і сабраных у радкі і рыфмы пачуццяў, думак, трывог і радасных настрояў. А штуршком да сур’ёзнага захаплення паэзіяй стаў размешчаны на старонках жлобінскай раёнкі "Новы дзень" яе першы друкаваны верш. Калі ж твораў назапасілася дастаткова, быў выдадзены і першы зборнік "А сердце понимать умеет…".
Дзень за днём Ірына Сасна на рускай і беларускай мовах пераносіла на паперу тое, што ўбачыла сваім дапытлівым позіркам і адчула палымяным, чуллівым сэрцам. Так з’явіліся наступныя кнігі – "На крыльях времени" і "Древо жизни". А таксама Ірына Цітаўна пастаянна друкуецца ў раённай газеце, якая ўключыла творы нашай зямлячкі ў выдадзены рэдакцыяй у 2016 годзе альманах "Галасы роднага краю".
Краязнаўца, лаўрэат абласной літаратурнай прэміі імя Аляксандра Капусціна, у такім даволі сталым узросце працягвае жыць і думаць вершамі. "Мая матуля – нераскрытая жамчужына. Яе талент зашкальвае, а кожны радок прасякнуты глыбокім сэнсам, унутраным запалам і вялікай любоўю", – гаворыць пра сваю маці сын Уладзімір. Магчыма, так яно і ёсць.
Паэт-самародак не чакае трыумфу і славы, а проста жыве сваім ціхім хобі і дзеліцца ім з чытачамі. І гэта робіць яе непадобнай на іншых.
Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото из открытых источников