Не профессия, а призвание: чечерянка Ольга Ермакова нашла себя в творчестве
15 августа 2026
60
Совсем недавно жительница Меркулович Ольга Ермакова влилась в сплоченный и дружный коллектив работников центрального сельского Дома культуры. И хотя с профессией культработника она была не совсем знакома, у микрофона чувствует себя уверенно и твердо, словно отработала на сцене не один год.
Текст автором подготовлен на белорусском языке.
На чачэрскую зямлю Вольга Міхайлаўна прыехала следам за мужам, які і зараз працуе ў мясцовым сяльгаспрадпрыемстве жывёлаводам. Маладым кіраўніцтва гаспадаркі выдзеліла жыллё. Сям’я пачала абжывацца, будаваць сумесны побыт і памнажацца. Адзін за другім на свет нарадзіліся трое хлопчыкаў, старэйшаму з якіх 12, а малодшаму – 4 гады.
У прамежку паміж дэкрэтнымі водпускамі жанчына хадзіла ў паляводчую брыгаду, часова замяняла бібліятэчнага работніка. А калі ёй прапанавалі заняць вакансію культработніка, пагадзілася. І жыццё набрала іншыя абароты, з’явіўся інтарэс, працоўны азарт і імкненне зрабіць для людзей нешта прыгожае, добрае і прыемнае. Вольга Ермакова не толькі вольна адчувае сябе ў якасці канферансье, але і валодае выдатнымі вакальнымі дадзенымі. Тонкі каларытны голас звініць срэбным званочкам, хвалюючы і радуючы зайздросным дыяпазонам і кожнай аксамітнай нотай. У рэпертуары салісткі народнага гурта "Меркулавіцкія вячоркі" – рускія і беларускія, эстрадныя і народныя матывы: тое, што кранае за сэрца, што спявалі нашы матулі, ад чаго на душы становіцца лёгка і соладка. Таксама Вольга Ермакова з’яўляецца кіраўніком аматарскіх аб’яднанняў для дзяцей і жанчын сярэдняга ўзросту – "Паварчук" і "Сяляначка". Хлопчыкі і дзяўчынкі з ахвотай пераймаюць навыкі кулінарнага майстэрства, разам гатуюць хатнія стравы і з задавальненнем імі частуюцца.
Дома ўвішная гаспадыня аддае сваю любоў і пяшчоту сынам і мужу, рыхтуе смачныя абеды і апетытную выпечку. На ўсё ў яе хапае сіл, энергіі, жадання і часу, бо яна пасапраўднаму палюбіла сваю другую малую радзіму і новую цікавую прафесію.
Валентина ПРАНКЕВИЧ
Фото автора