Молодой специалист обучает детей вокалу и правилам пения в Чечерске
11 октября 2026
19
Пасля заканчэння Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н.Ф.Сакалоўскага навучаць хлопчыкаў і дзяўчынак класічнаму выкананню вакала на Чачэршчыну прыехаў малады настаўнік Мікіта
Салодкі.
Сваю прафесію гамяльчанін выбраў невыпадкова. Ён з дзяцінства любіў спяваць, марыў навучыцца іграць на гітары і зайздросціў тым, у каго гэта добра атрымлівалася. Да таго ж прыкладам прыхільнасці да спеўнага мастацтва яму служылі бацькі: тата выводзіў віртуозныя мелодыі на скрыпцы, а маці была ўдзельніцай хору. Таму будучы шлях па жыцці Мікіты вызначыўся сам сабой. І сёння ён далучае навучэнцаў дзіцячай школы мастацтваў да культуры правільнага і прыгожага спеўнага выканання.
Дзякуючы прыходу ў калектыў маладога спецыяліста, гэта стала магчымым у верасні мінулага года. Менавіта тады пачаў работу клас вакалу, які наведваюць юныя аматары сольнага выканання. І трэба сказаць, што, дзякуючы настаўніцкім намаганням, памножаным на талент і творчыя здольнасці пачынаючых вакалістаў, атрыманы станоўчыя вынікі работы. Так, адна з выхаванцаў Мікіты Салодкага прывезла дыплом 3-й ступені ў сваёй узроставай катэгорыі за ўдзел у творчым конкурсе, арганізаваным у каледжы мастацтваў імя Н.Ф.Сакалоўскага.
Неабходна заўважыць, што сам Мікіта валодае шыкоўным акадэмічным голасам. Шырокі дыяпазон і сіла гуку яго вакалу здзіўляюць і зачароўваюць. І хоць на сцэну ён выходзіць не часта, кожнае выступленне дорыць слухачам хвіліны прыемнага адпачынку і задавальнення.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ
ФОТА АЎТАРА