Костюмер Чечерского РДК помогает создавать сценические образы
11 октября 2026
23
Калі мы дорым артыстам сцэны і ўсхваляем іх талент, не заўважаем ціхай працы таго, хто сціпла сочыць з-за куліс за ходам дзеі і разам з артыстамі хвалюецца за кожны канцэртны нумар.
У паспяховых выступленнях салістаў і ўдзельнікаў мастацкіх калектываў вялікую ролю адыгрывае сцэнічны вобраз і знешні выгляд. Менавіта касцюмер забяспечвае артыстаў неабходнымі нарадамі і элементамі гардэроба. У раённым Доме культуры гэты абавязак ускладзены на Марыну Новікаву. Жанчына ўжо 12 гадоў чысціць, прасуе, зашывае і сочыць за станам касцюмаў і іншага адзення. Уважліва і пільна правярае камплектнасць абутку, галаўных убораў, аксэсуараў і асабістага рэквізіту. У яе ўсё на сваіх месцах – ад рознакаляровых стужак і брошак да пярэстых плаццяў і традыцыйнай нацыянальнай вопраткі. Марына Іосіфаўна не толькі беражліва захоўвае прадметы гардэроба, але і дапамагае артыстам апрануцца, выконвае тэрміновы мелкі рамонт сцэнічнай экіпіроўкі і выконвае іншыя працэдуры, каб стварыць музычнаму нумару прыгожую знешнюю карцінку.
Валянціна БАГДАНОВІЧ
ФОТА АЎТАРА