«А НУ-КА, БАБУЛЯ!»

DSCN3996
Іншы раз многія з нас ці то ў думках, ці то ў сне, ці ў вершах вяртаюцца ў віртуальны свет былой маладосці. Калі табе за 50, кожны раз такая сустрэча з мінулым і прыемная, і крыху тужлівая.
А вось для ўдзельнікаў конкурсна-забаўляльнай праграмы «Супербабуля», якая прайшла ў Батвінаўскім КСЦ, яна аказалася вясёлай і жартлівай. Тры ўдзельніцы  з ліку мясцовых жыхарак – Л.П.Сычова, Н.В.Шуцкая і Н.А.Еўдакіменка ў адным з конкурсаў прыпомнілі, як трэба спавіваць грудное дзіцяці і спявалі яму калыханкі, паказвалі свае кулінарныя ўменні і праводзілі чайную эстафету. Канкурсанткі даказалі журы і прысутным у глядзельнай зале, што яны па праву носяць гэта ганаровае прэстыжнае званне і ўнукі могуць ганарыцца сваімі роднымі. А супербабуляй стала самая практычная, таленавітая і «прадзвінутая» – Ларыса Пятроўна Сычова. Так трымаць, жанчыны!
Увесь вечар весялілі народ і надавалі святочнага настрою артысты народнага фальклорнага гурта «Меркулавіцкія вячоркі».

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика