НАШ ПАШТАЛЬЁН

Гаворачы пра свае кадры, у начальніка Залесскага аддзялення паштовай сувязі Ніны Акінша нават вочкі загараюцца. Вядома, што вытворчая дзейнасць любога прадпрыемства і арганізацыі трымаецца на граматным кіраўніку, фінансавай стабільнасці і надзейных вопытных кадрах. На засажэўскай тэрыторыі такім чалавекам сярод іншых з’яўляецца паштальён на дастаўцы Марыя Дзятлава (на фота). На парогі хат залясчан з персанальнай карэспандэнцыяй і сродкамі перыядычнага друку трэці год прыходзіць гэта працавітая жанчына, а ў дадзенай сферы ў цэлым яна ўжо дзевяты год. На яе абслугоўванні знаходзіцца 386 падворкаў аграгарадка Залессе і Гарадоўкі, уключаючы кліентаў юрыдычнага статусу. Планы па выручцы і таваразвароту на мясцовым АПС выконваюцца толькі дзякуючы старанням і энтузіязму такіх надзейных і абавязковых служачых, як яна. Марыя Віктараўна ўвесь працоўны запал і сакрэты няхітрага прафесійнага майстэрства перадае маладому пакаленню. Арыентуецца на старэйшага таварыша і цягнецца ўслед за калегай таксама змыслая Аксана Верталь. Такім дружным гуртам, як кажуць, добра бацьку біць, а рэалізоўваць фінансава-эканамічныя планы сваёй установы і таго больш.
