НОСЬБІТЫ РОДНАГА СЛОВА

IMG_0263
Пачуць каларытнае гучанне беларускага гоману заўсёды прыемна для аматараў матчынай мовы, а тым больш адчуць асалоду ад сутыкнення з мясцовымі чарадзеямі паэтычнай музы. Асабліва запамінальна праходзяць сустрэчы з майстравітым віртуозам вершаваных радкоў Міхасём Болсунам. У рамках беларускага пісьменства на базе раённай цэнтральнай бібліятэкі адбылася творчая вечарына “Гучы, роднае слова!” з удзелам нашага земляка, а таксама раскрыла сакрэты паэтычных карункаў гомельскі пііт Лілія Вялічка. Нібы зорны дождж, ліліся з іх вуснаў рыфмаваныя расповяды пра прыгажосць нашае зямелькі-маці, аб тузе па бацькаўшчыне, непаўторнасці жыцця і глыбіні чалавечых пачуццяў. Тужлівая лірыка кружыла страказой уперамешку з жартлівымі гумарнымі нататкамі ў выглядзе дактыля, ямба, анапеста. Але якімі б па стылю і форме ні былі гэтыя творы, яны наскрозь пранізаны высокай мастацкай ідэяй і, галоўнае, праляглі праз сэрца аўтара. На мерапрыемстве прысутнічалі вучні гарадскіх школ, работнікі культуры, актыўныя чытачы, прыхільнікі паэзіі. Падзяліліся сваімі ўнутранымі пачуццямі, светлымі мроямі і поглядамі на жыццё мясцовыя таленты, зачытаўшы ўласныя стансы і кароткія чатырохрадкоўі. Спатканне з прыгожым прайшло на высокім эмацыянальным узроўні і прынесла задавальненне арганізатарам, слухачам і гасцям сустрэчы.
Валянціна ПРАНКЕВІЧ.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика