НА ЧЕЧЕРЩИНЕ – “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця”
У гэтым годзе на тэрыторыі раёнаў, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, адбудзецца традыцыйная 28-я Міжнародная сацыяльна-творчая акцыя “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця”. Дзякуючы гэтай дабрачыннай праграме жыхары Чачэршчыны мелі магчымасць пазнаёміцца, як кажуць, “ужывую” з таленавітымі зоркамі беларускай эстрады, народнымі калектывамі, вядомымі артыстамі і кампазітарамі. Чачаране маюць шанец атрымаць чарговую асалоду ад сустрэчы з россыпам музычна-песеннага канфеці 26 сакавіка – свае выступленні прадставяць ансамбль народнай музыкі “Свята”, гурт “Гуляй, казак”, эстрадныя спевакі і здольная моладзь. Як заўсёды, паспрабуюць паспаборнічаць з прызнанымі салістамі і нашы чачэрскія артысты – адораныя дзеці і падлеткі раёна. Канцэрт збярэ аматараў прыгожага а 13-й гадзіне ў Роўкавіцкім ЦСДК. Калі ласка, запрашаем усіх на відовішч
нае свята!
