ДАПАМОГА САСТАРЭЛЫМ
Напярэдадні Дня сталых людзей работнікі сельскага Савета звярнуліся да гэтай катэгорыі насельніцтва з прапановай падтрымкі ў набыцці сельгаспрадукцыі. Бабулі і дзядулі могуць звярнуцца да мясцовай улады і пры садзейнічанні кіраўніцтва КСУП “Нісімкавічы” зрабіць неабходныя запасы на зімовы час. Аб’явы з такім зместам размешчаны ў грамадскіх месцах населеных пунктаў. З вёскі Сідаравічы паступіла 5 заявак на набыццё бульбы, з Нісімкавіч – пакуль адна.
