ДАРАГОМУ ГОСЦЮ РАДЫ

КВН 3 зона 059
У Год гасціннасці школьныя каманды клубаў вясёлых і знаходлівых Чачэршчыны вырашылі выпрабаваць сябе на прадмет гумару і жарту. Нядаўна на базе раённага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі пасля занальных прайшоў фінальны тур творча-інтэлектуальнага спаборніцтва, галоўнай тэмай якога былі пытанні добразычлівасці і сяброўскіх зносін чачаран з гасцямі і сябрамі іншых краін. Тэма так і гучала: “Добры госць заўсёды ў пару”. Удзел у конкурсе прынялі 12 школ раёна, яскрава паказваючы ў сваіх праграмах, што “Чым багатыя, тым і рады”, і выразна падкрэсліваючы сваімі дзеяннямі на сцэне значнасць крылатага выказвання: “У гасцях добра, а дома – лепш”, праведзенага ў форме школьнага тэатра эстрадных мініяцюр. У ходзе гульні ўзялі рэванш адразу тры каманды, аднак параіўшыся, журы вызначыла наступных пераможцаў: імі сталі вучні гімназіі г.Чачэрска “Зладзь выхадны”, заняўшыя першае месца. Раздзялілі паміж сабой другі прыступак ганаровага п’едэсталу КВЗнаўцы Залескай («Тыгыдымскія коні») і Камуна-Ленінскай («БИС») школ, а замкнулі тройку лідараў вясёлыя і знаходлівыя Палескай школы. Усе прызёры атрымаюць Дыпломы аддзела адукацыі, спорта і турызму райвыканкама.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика