Святлана Беражная да работы ставіцца беражліва
У прадаўца 5 разраду Святланы Беражной працоўны стаж у галіне 25 гадоў. Прафесію выбрала невыпадкова, дзве яе сястры – Людміла і Вольга – таксама стаяць за гандлёвым прылаўкам.
Сваю спецыяльнасць Святлана Васільеўна атрымала ў ДПТВ-186. Першага пакупніка абслужыла ў магазіне паўсядзённых тавараў вёскі Крутое. І вось ужо два дзясяткі зімаў і вёснаў штодзень яе працоўная сцяжынка пралягае ад Чачэрска да Матнявіч. У гандлёвай зале з перапоўненымі стылажамі Святлана і гаспадыня, і кіраўнік, і тэхработнік. На яе плячах забеспячэнне належнага асартыменту прадукцыі, санітарны парадак і чысціня на прылягаючай тэрыторыі. Са сваімі абавязкамі спраўляецца на выдатна. У мінулым годзе стала перадавіком у сферы абслугоўвання насельніцтва. Апошнія некалькі месяцаў у лідарах па таваразвароту і напаўняльнасці гандлёвых паліц магазінаў участка «Чачэрскі» Гомельскага цэнтральнага рынку. На прылаўках вясковай крамы маецца ўсё неабходнае для хатняга стала і побытавага абіходу. У асартыменце хлебабулачная і малочная прадукцыя, кандытарскія вырабы, рыба, кансервы і смачная свежаніна. Хутка і якасна выконваюцца заяўкі на пастаўку бадаўнічых матэрыялаў, мукі і камбікорму, іншых тавараў да патрэб грамадзян. Жанчына ўмее зацікавіць пакупніка навінкамі і заахвоціць яго спажывецкія патрэбы. У рабоце Святлане Васільеўне дапамагае багаты вопыт, добрыя адносіны да людзей і шчырая ўсмешка.
