У ПЕРШЫ КЛАС З ПАДАРУНКАМ
Актыўна ўключыліся ў абласную акцыю “Сабяры партфель школьніку” працоўныя калектывы Чачэршчыны. Не засталіся ў баку ад дабрачыннай справы і работнікі Чачэрскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. За кошт уласных сродкаў яны набылі 11 камплектаў школьных прыналежнасцей для першаклашак. У мінулую пятніцу яны развезлі падарункі ў шматдзетныя сем”і, якія пражываюць у населеных пунктах Валосавічы, Палессе, Нісімкавічы, Вазнясенск і інш. Алоўкі, ласцік, сшыткі, каляровая папера і іншыя неабходныя рэчы для вучняў першых класаў стануць добрымі памагатымі ў пазнанні вялікага свету ведаў.
