ГІСТОРЫЯ “МАНЕТНАГА ДВАРА”

коллектив станочников лесопилки д.Пехтерово
На месцы былога лесапільнага завода ў в.Пехцерава, структурнага падраздзялення Чачэрскага камбіната бытавога абслугоўвання, уведзенага ў эксплуатацыю ў маі 1953 года, паднялася густая трава – ад колішняга аб’екта прамысловай вытворчасці не засталося нават і следу. А пэўны час тут шумна гудзелі маторы, раздаваўся чалавечы гоман, смех, жарты, туды-сюды шмыгалі трактары і машыны. Ішоў актыўны працоўны працэс.
Спачатку вытворчыя памяшканні прадстаўлялі сабой дашчатыя і бравенчатыя пабудовы з няўтульнымі і даволі халоднымі пакоямі: кантора, лесапіларама, стайня, станочны цэх і майстэрня па выпуску гатовай прадукцыі. Пасля ж адбылася рэканструкцыя і ў 1986 годзе тут узвялі цагляны будынак, наладзілі паравое ацяпленне і ўнутры стала камфортна. Напачатку завод узначальваў Аляксей Курака, затым кіраўнікі мяняліся, і на чале калектыву стаялі пачаргова Мікалай Буланаў, сачылі за зладжанайсцю працоўнага рытму Восіп Восіпаў, Іван Загорцаў, Рыгор Конухаў, але больш за ўсё рабочыя паважалі майстра лесацэху Міхаіла Браіма. Падлічвала прыбыткі і вяла ўсе фінансавыя аперацыі касір, бухгалтар Марыя Кац. Доўгі час пільна сачыў за прадукцыяй і яе захаванасцю кладаўшчык Іван Асіпцоў. Звычайна з дзесятак чалавек стаялі каля станкоў, а 20 рознарабочых выраблялі скрыні. Для транспартных работ задзейнічаны былі трактарысты Павел Латышаў, Васіль Конухаў, Іван Камісараў і інш. Гусенічным жа ДТ-75 кіраваў Іван Караткевіч. З першых дзён адкрыцця лесапілкі працавала то станочніцай, то збівала тару пад яблыкі, кансервы і бутэлькі Зінаіда Іванаўна Вострыкава. Яе працоўны стаж на гэтым аб’екце вытворчасці склаў 33 гады. Усяго ж у штаце налічвалася да 50 чалавек. У народзе лесапільны завод за высокааплачваемасць выкананых рабочымі даведзеных планаў называлі манетным дваром. Сапраўды, месячны заробак на той час тут існаваў неблагі – складаў у сярэднім да 500 і больш рублёў. Дадаткова дазвалялася выпісаць машыну драўляных абрэзкаў за нейкіх там сем рублёў. Людзі былі задаволены ўмовамі працы, а, галоўнае, яе аплатай. Да таго ж тут некалькі гадоў дзейнічаў ведамасны магазін, працавала лазня. У 1989 годзе завод перайшоў ва ўласнасць саўгаса “Бяляеўскі”, потым былі іншыя ўладальнікі, а тры гады назад лесацэх пайшоў пад бульдозер.
У 1970 годзе медалём “За доблестный труд в ознаменование 100-летия со дня рождения В.И.Ленина” былі ўзнагароджаны Аляксей Затуранаў, Пётр Падабедаў, Зінаіда Восіпава, Фёдар Аўсейцаў, Аляксей Конухаў і Ганна Конухава.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика