РОДНАЙ ЗЯМЛІ ПРЫСВЯЧАЛІСЯ ПЕСНІ
Пры поўнай зале слухачоў прайшоў 19 жніўня канцэрт у пасёлку Чырвоны Бераг. Гэта мерапрыемства агітбрыгада ў складзе акампаніятараў П.С. Біжунова і П.В. Клімянкова, а таксама ўдзельніцы калектыва мастацкай самадзейнасці М.В. Маляўка, Т.В. Гулевіч, Л.М.Міхалкоўская і А.І. Врублевская прысвяцілі Году роднай зямлі. Сімвалічна, што канцэрт адбыўся ў дзень праваслаўнага свята — Праабражэння Гасподня, які яшчэ называецца другім, яблычным Спасам. Усё гэта надало сустрэчы больш святочнасці і радасці.
