ЧАЧАРАН-СТУДЭНТАЎ БОЛЬШ
У аддзеле адукацыі райвыканкама атрымалі дадзеныя аб паступленні выпускнікоў школ Чачэршчыны ў ВНУ і ССНУ краіны і шчыра абрадаваліся. У гэтым годзе здзейснілася мара аб студэнцтве практычна ў 40 працэнтаў выпускнікоў. Прыкметна, што з кожным годам гэта лічба павялічваецца. Амаль палова выхадцаў з гімназіі сёння дзеліць радасць з бацькамі і настаўнікамі. Пяцёра рабят, якія скончылі вышэйзгаданую ўстанову, і выпускніца Меркулавіцкай сярэдняй школы папоўнілі рады студэнтаў медыцынскіх універсітэтаў і пры тым на бюджэтнай форме навучання. Яшчэ адна дзяўчына з гэтай сельскай установы адукацыі працягне навучанне ў акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў. 48 працэнтаў выпускнікоў сярэдняй школы №2 у верасні таксама сядуць за парты ў аудыторыях вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў.