ГОРЫ ЗЕРНЯ ЗАЛАТОГА

IMG_8585перавозяць на магутных цяжкагрузных МАЗах вадзіцелі-тысячнікі Чачэршыны. З першых дзён у раённай зводцы перадавікоў вытворчасці на жніве прозвішча Сяргея Пыркова з КСУП “РоўкавічыАгра”. А сёння мы віншуем яго з нагоды перавезенай ім тысячы тон новага ўраджаю хлеба. Ходку за ходкай робіць старанны працаўнік, каб толькі не прамарудзіць і не даць застаяцца на зерневым палетку гарачым камбайнам. Пажадаем хлебаробу роўных і сухіх дарог, вынослівага матору, бясхмарнага неба, выдатнага настрою і, галоўнае, моцнага здароўя. А ад імя раённага выканаўчага камітэта, райкома прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу – Падзячныя лісты і падарунак, якія даставіў перадавому аграрыю выконваючы абавязкі начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Мікалай Міхалкоў. Удачы і аптымізму!

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика