ЛЮДЗІ З ЗАЛАТЫМІ РУКАМІ

вадютина4На Веткаўшчыне адбылося адкрыццё традыцыйнага раённага свята народнай творчасці “Траецкі карагод”, дзе прынялі ўдзел прадстаўнікі аддзела культуры Чачэрскага райвыканкама. У намінацыі “Гарманісты”  Дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджаны  акампаніятар народнага фальклорнага калектыву “Ажына” Валосавіцкага Дома культуры Павел Клімянкоў. Дыплом першай ступені ў намінацыі “Асабістыя майстры народных промыслаў” за вырабы па гальванапластыцы атрымаў народны майстар Чачэрскага раёна Аляксандр Плістаў. Віншуем пераможцаў.
Варта таксама адзначыць,  што работы майстроў-метадыстаў ДУК “Чачэрскі цэнтр рамёстваў, фальклору і этнаграфіі” будуць прадстаўлены на выставах-продажах сувенірных, дэкаратыўна-прыкладных вырабаў. Таксама раённымі майстрамі будуць прадэманстраваны майстар-класы па прыгатаванні міні-сувеніраў з лазы і іншых матэрыялаў. Такія мерапрыемствы звычайна ладзяцца ў парку, яны запланаваны ў гэтым і наступным месяцах.

Поделиться информацией:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

Яндекс.Метрика