Да міжнароднага дня судэнтаў «Канчаткова ўсвядоміла сітуацыю, толькі знаходзячыся на занятках»: чачаранка пра пра паступленне на элітны факультэт БДУі жыццё ў Мінску
Не ўсе студэнты пагодзяцца, што ад сесіі да сесіі ім жывецца весела. Першакурснікі толькі нярвова пасмяюцца з гэтай сентэнцыі: часу на забавы ў дэбютным семестры ў іх не дужа багата. Але і забывацца на прафесійнае свята, якое адзначаецца 17 лістапада, таксама не варта. Напярэдадні Дня студэнта мы паразмаўлялі з чачаранкай, якая сёлета змяніла школьныя ўрокі на ўніверсітэцкія пары.
«А ў вас яшчэ 100 балаў выпадкам няма?»
Настасся Кудрачова– выпускніца чачэрскай гімназіі. Уважлівы чытач газеты можа прыгадаць гэтае імя: сёлета дзяўчына праславіла родны горад, набраўшы 100 балаў адразу на двух цэнтралізаваных тэсціраваннях – па рускай і англійскай мовах. Максімальнымі вынікамі ў двух ЦТ у 2021-м могуць пахваліцца толькі 24 чалавекі – чачаранка прызнаецца, што не чакала апынуцца ў гэтай кампаніі.
«Такіх вынікаў я дакладна не чакала, – згадвае першакурсніца. – Была ўпэўненая, што ў рускай і англійскай мовах дасягну вышыні, якая мяне задаволіць. Але ў той жа ча разумела: ЦТ – гэта хваляванне, што можа выліцца ў няўважлівасць. Больш турбавалася не за веды, а праз стрэсавую сітуацыю. Таму не думала, штонабяру 100 балаў.
Першай рэакцыяй на вынікі была збянтажэнасць. Я мела праблемы з SMS–інфармаваннем: мае знаёмыя ўжо атрымалі балы па рускай мове, а мне яны чамусьці не прыйшлі. Патэлефанавала маме: яна таксама падключыла гэтую паслугу. Праз пару хвілін маці набрала мне і разгубленым голасам сказала: «А мне тут штосьці 100 паказвае». Спачатку мы не паверылі – толькікаліпаведамленнеатрымала і я, зразумелі, штогэтапраўда.
Тады сядзела ў бальнічнай чарзе і першай справай патэлефанавала сваёй настаўніцы рускай мовы Ірыне Міхайлаўне Патапенцы. Як толькі вызвалілася, пабегла да яе абдымацца, разам плакалі. Блізкія таксама ўзрадаваліся: хоць яны і не дужа ўяўляюць цяперашнюю адукацыйную сістэму, але пра ЦТ чулі і здзівіліся, калі пачулі пра мае вынікі.
Здзівіліся і ва ўніверсітэце імя Францыска Скарыны, дзе я забірала сертыфікаты. Аддаючы першы, мяне спынілі: «Пачакайце, не сыходзьце. А ў вас яшчэ 100 балаў выпадкам няма?» Калі пачулі, што ёсць і максімальны вынік па англійскай мове, былі шакіраваныя. Запомнілася рэакцыя адной з тых жанчын: «Ого, якія ў нас былі разумныя дзеці! Ну вы ж да нас не паступіце, так? У Мінск, напэўна, збіраецеся», – выказала яна здагадку сумным голасам. Я толькі ветліва ўсміхнулася.
«Усё тут новае»
Паступаць Настасся вырашыла на факультэт міжнародных адносін БДУ. У галоўным універсітэце краіны ён лічыцца элітным – прахадныя балы сёлета пачыналіся ад 329. Аднак дзяўчына запэўнівае: у поспеху амаль не сумнявалася.
«Чаму менавіта ФМА? Ён прывабіў мяне мноствам замежных моў, бо я не ўяўляю сваё жыццё без вывучэння англійскай. Абрала спецыяльнысць «Менеджмент ў сферы міжнароднага турызму» – у мяне будзе кваліфікацыя «Эканаміст-менеджер, перакладчык-рэферэнт». Планую рухацца менавіта ў пераклыдчыцкім кірунку, але не хацелася б спыняцца толькі на гэтым: трэба развівацца і ў іншых сферах. Асаблівых сумневаў, што паступлю на бюджэт не было, бо сачыла за анлайн-табліцай на сайце БДУ і бачыла, што па балах знаходжуся вышэй за большасць абітурыентаў.
Лепшае адчуванне за ўступную кампанію – выхад з будынка факультэта: ты ўжо разумееш, што яшчэ не раз вернешся туды. Але канчаткова ўсвядоміла сітуацыю, толькі знаходзячыся на занятках. Тады сапраўды зразумела, што ў маім жыцці штосьці змянілася: не было старых настаўнікаў, аднакласнікаў – усё тут новае».
«Такія сітуацыі гартуюць і робяць людзей адказнымі»
Пасляпаступленнявыпрабаванні не скончыліся. Прызвычаіцца да ўніверсітэцкіх умоваў не заўжды лёгка, а Настассі яшчэ і давялося знаёміцца са сталічным жыццём. Чачаранка прызнаецца: лёгкім гэты шлях не быў, аднак даць з ім рады, здаецца, атрымалася.
«У Мінску зусім іншы рытм жыцця – было складана да яго прызвычаіцца. Але цяпер ужо часам нават цяжка сядзець на адным месцы, хаця і стамляцца таксама даводзілася. А ў Чачэрску адчуваеш спакой: не трэба нікуды спяшацца. Адзін з галоўных плюсаў сталіцы – магчымасці развіцця. Калі тут жадаеш чымсьці займацца, заўжды знойдзеш месца, дзе гэтаму можна навучацца. Падпрацоўку пакуль вырашыла не шукаць. Усё ж такі пакуль трэба прызвычаіцца да працэсу навучання, таму не варта кідацца на ўсе справы адначасова.
Я жыву ў інтэрнаце № 3 БДУ. Ён не вельмі зручна размешчаны, аднак умовы тут дужа добрыя. Раней станавілася страшна, калі чула слова «інтэрнат», бо водгукі пра такія месцы былі не лепшыя. Цяпер жа разумею, што дрэнна не паўсюль.
Навучаццапакульцяжка. Часам не дужа разумееш, што ад цябе патрабуюць. Магчыма, усё гэта застанецца толькі ў першым семестры, бо яшчэ не паспела да ўсяго прызвычаіцца. Спадзяюся, гэтая праблема хутка знікне. Варта адзначыць і самастойнасць. У школе водзяць за руку, падказваюць, калі недзе памыляешся. Тут жа сам адказваеш за свае ўчынкі. Такія сітуацыі гартуюць і робяць людзей адказнымі.
Галоўнае ж адрозненне ад школы, напэўна, ветлівасць. Там усе трымаліся сваіх суполак і не вельмі шчыльна кантактавалі з іншымі людзьмі. Ва ўніверсітэце же звычайная сітуацыя, калі стаіш з незнаёмым чалавекам, чакаючы ліфт, і пачынаеш размаўляць з ім. Тут людзі больш адкрытыя да новых знаёмстваў.
Дэбютная стыпендыя сышла на наступствы «цёплых» абдымкаў Мінска. Ужо на першым тыдні навучання я захварэла, доўга лячылася. Калі прыйшлі грошы, зразумела, што не варта выдаткоўваць іх на непатрэбныя рэчы, – уклала у сваё здароўе. Так яны і разляцеліся.
Дадому прыязджаю непастаянна. Часам гэта бывае праз два тыдні, але пасля здараецца перапынак у чатыры. Не ўпэўненая, што можна нармалізаваць перыядычнасць, бо расклад даволі часта мяняецца – праз гэта цяжка будаваць планы.
Ці не шкадую я пра сваё рашэнне? Намагаюсянават і не думацьнаконтгэтага. Усё ўжо зроблена – трэба проста атрымліваць веды, развівавацца, заводзіць новыя знаёмствы, весяліцца і жыць».
